Home
Home Home

  • 1504 г. - Вялікі князь літоўскі і польскі кароль Аляксандр сваім прывілеем падараваў паселішча Буду (у гістарычных дакументах яно вядомае таксама як Буцлаў) - 600 моргаў лесу над ракой Сэрвеч у яе прытоках Зуйкі і Турака - віленскаму кляштару бернардынцаў.

  • 1530 г. - Браты-бернардынцы, прысланыя сюды з Віленскага кляштара пабудавалі тут невялікую драўляную капліцу.

  • 1591 г. - пад тытулам Наведвання Найсвяцейшай Марыі Панны быў асвечаны драўляны касцёл. У той час прадстаўніцтва бернардынцаў тут было яшчэ нешматлікім і таму мела статус толькі рэзідэнцыі.

  • 1613 г. - Тут з'яўляецца цудоўны абраз Маці Божай.

  • 28 жніўня 1633 г. - Дзякуючы ахвяраванням а. Фларыяна Калецкага, гвардыяна віленскага кляштара бернардынцаў, а таксама сродкам польнага гетмана літоўскага Яна Кішкі, сям'і Далмат-ісакоўскіх у будслаўскай рэзідэнцыі закладзены краевугольны камень першага каменнага касцёла.

  • 1643 г. - Заканчэнне будаўніцтва святыні.

  • 9 ліпеня т.г. - Асвячэнне новай святыні.

  • 1649 г. - Устанаўленне знакамітага алтара у апсідзе руплівасцю а. Элеўтэра Зеляевіча, тагачаснага старэйшага манаха кляштара.
    Будаўніком першага каменнага касцёла стаў Андрэй Кромер. Ён надоўга затрымаўся ў Будзе, пабудаваў тут сабе дом і, магчыма, менавіта ён стаў і аўтарам праектаў новых кляштарных будынкаў.

    Kcёндз Элeўтэp Зeляeвiч з’яўляецца аўтарам вядомай кнігі 1650г. «Задыяк на зямлі», дзе падаецца гравюра з выявай рэзідэнцыі. Хоць малюнак і недасканалы, ён дае ўяўленне пра тое, як выглядала рэзiдэнцыя ў сярэдзіне XVII ст.

    Касцёл у стылі позняга рэнесансу прамавугольны ў плане, з гpaнёнaй aпciдaй, накрыты дахоўкай, завершаны вытанчанай сігнатуркай. Галоўны фасад святыні фланкаваны дзвюма 8-граннымі вежамі пад востраканцовымі, амаль гатычнымі спічакамі. Бакавы фасад прарэзаны трыма аркавымі вокнамі.

    Злева ад касцёла – 2-павярховыя пабудовы рэзідэнцыі, хутчэй за ўсё, драўляныя.

  • 1661 г. - Рэзідэнцыя, якая па сутнасці ўжо даўно была кляштарам, атрымала статус прадстаўніцтва бернардынцаў у Будславе.

  • 1732 г. - Прытулак па-ранейшаму сцяной абкружаюць лясы, тры ракі адсякаюць яго ад свету, робячы кляштар цяжкадасягальным. Тым не менш колькасць пілігрымаў да цудадзейнага абраза павялічваецца. Кляштар расце, разрастаецца і паселішча вакол яго. У гэты год прывілеем караля Аўгуста III Будслаў аб'яўляецца мястэчкам Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ. З гэтага моманту пачынаецца "залаты век" кляштара.

  • 1750 г. - Узводзіцца новы жылы корпус для кляштарнай браціі, з'яўляюцца і іншыя будынкі. Праводзіцца pэкaнcтpукцыя кacцёлa.

  • 1731 г. - Пры кляштары пачынае дзейнічаць духоўная школа, дзе да 10 слухачоў вывучалі маральную тэалогію і рыторыку.

  • 1756 г. - Адчыняецца музычная школа на 25 вучняў. Колькасць манахаў дасягае 17 чалавек. Будслаў становіцца сапраўдным цэнтрам хрысціянскага жыцця краю.

  • 29 ліпеня 1767 г. - Закладзены краевугольны камень пад велічную базыліку, якая стала адным з самых грандыёзных і прыгожых касцёлаў не толькі нашай Радзімы, але і ўсёй тагачаснай Рэчы Паспалітай.

  • 7 верасня 1783 г. - Урачыстае асвячэнне базылікі ў імя Унебаўзяцця НМП. Над Слаўнай Будай узвысілася 2-вежавая трохнававая святыня ў стылі позняга барока.

    На знакамітай карце гравёра Г. Ляйбовіча 2-й пал. XVIII ст., дзе адлюстраваныя бернардынскія кляштары Літоўскай правінцыі ордэна, будслаўская базыліка ўвенчаная над сяродкрыжжам велічным круглым барабанам пад паўсферычным купалам з вытанчаным барочным ліхтаром. Магчыма, майстра адлюстраваў толькі запланаваную канструкцыю, бо ён ствараў сваю карту менавіта ў той час, калі касцёл толькі будаваўся, і не выключана, што зрабіў выяву так і не рэалізаванага праекта.

  • 2-ая пал. XVIII ст. - Завяршэнне фармавання брацкага корпуса кляштара. Каменны, 2-павярховы, пакрыты гонтаю, ён "у тры лініі" ўтвараў унутраны двор - клауструм - пры паўночным фасадзе касцёла. Уваход у корпус з боку плошчы быў выдзелены рызалітам з франтонам, над якім узвышалася гранёная вежа.

  • 1790 г. - На сродкі кляштара быў пабудаваны цагляны шпіталь для бедных.

  • 1793 г. - Пры кляштары адчынілася 2-класная пачатковая школа на 40 вучняў.

  • 9 снежня 1787 г. - Будслаў становіцца самастойнай парафіяй. Манахі-бернардынцы будуць абслугоўваць новую парафію ажно да ліквідацыі кляштара. Акрамя касцёла, у парафіі былі яшчэ 2 філіі - у Бярозаўцы (Докшыцкі р-н.) і ў в.Матыкі, а таксама капліца ў Старой Жосне і на могілках у самім Будславе.

  • Сярэдзiна ХІХ ст. - Колькасць вернiкаў Будслаўскай парафіі Вілейскага дэканата Віленскай архідыяцэзіі перавышае 3500 чалавек.

  • Сярэдзiна XVII ст. - Пры кляштары засноўваюцца розныя брацтвы вядомыя да сёння: брацтва св.Ганны і брацтва тэрцыярыяў,

  • 1745 г. - а. Станіслаў, кармеліт босы з кляштара ў Глыбокім, засноўвае тут брацтва Маці Божай Шкаплернай. Заснаваны таксама свецкія брацтвы св. Францішка Cepaфiцкaгa, св. Антонія Падуанскага, Сэрца Езуса, св. Барбары.

  • 1793 г. - Адбываецца 2-гі падзел Рэчы Паспалітай. Будслаў становіцца мястэчкам Віленскай губерні вялізнай Расійскай імперыі.

  • 1858 г. - Зачыняецца кляштар. Застаўся дзейнічаць адно сам прыгажун-касцёл, цяпер ужо толькі як парафіяльны. Кляштарныя карпусы пасля падаўлення паўстання 1863г. перадаюцца царскім войскам, а ў канцы ХIХ ст. цалкам разбіраюцца.

    Фота пачатку ХХ ст.

  • 1919-1939 гг. - Будынак касцёла, ягонае ўбранне рэстаўруюцца і абнаўляюцца. У в.Грыбкі будуецца яшчэ адна капліца ад Будслаўскай парафіі, колькасць вернікаў якой павялічваецца да 7000 чалавек. Аднак у пасляваенны час будслаўская святыня практычна не мела пастаяннага ксяндза.

  • З 1990-х гг. пачалося адраджэнне будслаўскіх святыняў.

  • 2 ліпеня 1992 г. - Адбылася першая пілігрымка.

  • 1996 г. - Вяртанне ў Будслаў бернардынцаў.

  • Сёння будслаўскі касцёл аб'яўлены помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Пабудаваная побач з ім у ХІХст. плябанія таксама прызнаная помнікам грамадзянскага дойлідства з рысамі эклектыкі. Выдатна захавалася капліца на старажытных парафіяльных могілках - гэта невялікая прамавугольная ў плане пабудова з буту пад 2-схільным дахам, узведзеная пад уплывам класіцызму.

Выкарыстаны матэрыялы з кнігі
Каталіцкія святыні//Pro Christo.

Пачатак старонкі

Copyright (c) 2001 - «Pro Christo»

Rating All.BY Белорусский каталог BelResource